Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Любите ли Вы заниматься спортом???
Всего 32 человека

Музей

Дата: 15 января 2016 в 10:14, Обновлено 29 апреля 2016 в 13:28

Краязнаўчы музей ДУА «Баравікоўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна”

Установа адукацыі “Баравікоўская сярэдняя школа Дзяржынскага раёна”

Мінская вобласць

Дзяржынскі раён

вёска Баравікі

вуліца Школьная дом 4

 індэкс 222725

E-mail: boroviki@schoolnet.by

Дырэктар установы адукацыі – Занеўская Ала Мечыславаўна

Кіраўнік музея – Галькевіч Міхаіл Вацлававіч

Плошча музея – 12 м2

Агульная колькасць экспанатаў: АФ – 172, ДФ – 29

Дата заснавання музея – верасень 1998 года, дата афіцыйнага адкрыцця першай экспазіцыі – 18 мая 1999 года

Раздзелы музея:

Кароткае апісанне экспазіцыі:

1) Пісьмовыя крыніцы: кнігі, газеты

2)Фотаматэрыялы: фотапартрэты, сюжэтныя фотаздымкі.

3)Рэчыўныя крыніцы: вырабы з дрэва, шкла, керамікі, металу.

4)Мастацкія крыніцы: рэпрадукцыі з карцін, падораныя аўтарам карціны, вышыўка, пано з саломы, пано са скуры.

Найбольш каштоўныя экспанаты:

АФ 7 Назва прадмета: Абрус саматканы; час стварэння: ХХ ст.; матэрыял – лён; памеры: 162х142 см.; стан захаванасці: здавальняючы

АФ 37 Назва прадмета: Жалезны прас; час стварэння: пачатак ХХ ст.; матэрыял: жалеза; памеры: 20х9,5х17 см.; стан захаванасці – здавальняючы

АФ 64 Назва прадмета: Удзячнасць Шкурдзюку У.М. за баявыя заслугі; час стварэння: 9 мая 1945 года; матэрыял: папера; памеры: 15х10 см.; стан захаванасці: здавальняючы

АФ 66 Назва прадмета: Даведка, выдадзеная Шкурдзюку У.М. аб аб’яўленні ўдзячнасці; час стварэння: 26 сакавіка 1944 года; матэрыял: папера; памеры: 9,5х14 см.; стан захаванасці: здаваьняючы

АФ 96 Назва прадмета: Покрыўка саматканая; час стварэння: ХХ ст.; матэрыял: воўна; памеры: 145х174 см; стан захаванасці: здавальняючы

 Экспанаты музея згуртаваны па асноўным тэматыкам:Этнаграфічная, ваенная, гісторыя школы

Этнаграфічная: асноўнымі экспанатамі з’яўляюцца прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян

Ваенная: прадстаўленая плакатам, фотаздымкамі, тэматычнымі паштоўкамі, салдацкімі каскамі, мастацкімі вырабамі, зробленымі вучнямі школы і кнігамі на адпаведную тэматыку.

Гісторыя школы: фотаздымкі вучняў, выпускнікоў і выкладчыкаў розных гадоў

Дадатковы фонд складаецца з творчых работ вучняў і мясцовых жыхароў вёскі Баравікі

 

 

                                                                          

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.